Месца (фільм)
| Месца | |
| па-ангельску: The Place | |
| Жанр | драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Заснаваны на | Сталок у куце[d] |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Апэратар | |
| Распаўсюд | Medusa Film[d] |
| Дата выхаду | 2017 і 8 сакавіка 2018[2] |
| Працягласьць | 105 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | італьянская мова |
| Старонка на IMDb | |
«Ме́сца» або «Ў тым жа месцы» (па-ангельску: The Place) — італьянскі драматычны фільм 2017 году рэжысэра Паолё Джэнавэзэ. У 2018 годзе фільм быў намінаваны ў 8 катэгорыях на нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід дзі Данатэльлё» і ў 5 катэгорыях на прэмію «Срэбраная стужка». Гэта італьянская адаптацыя сэрыялу «Сталок у куце» (2010), які складаецца з двух сэзонаў па пяць кароткіх сэрыяў у кожным.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам спадзеючыся, што ён выканае іхныя патаемныя жаданьні. Загадкавы мужчына можа ажыцьцявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану. У абмен на зьдзяйсьненьне мары кожнаму з гасьцей прапануецца выканаць незвычайныя заданьні. Чым цяжэйшае выкананьне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы пайсьці, каб атрымаць жаданае? Незнаёмец стала паўтарае, што людзі могуць адмовіцца, але многія дзеля сваіх мар гатовыя пайсьці на самыя жудасныя рэчы! І ці сапраўды выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы?
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Месца (анг.) на сайце IMDb
- Беларускі трэйлер
- Фільм «У тым жа месцы»