Менскі векавы дуб
Выгляд
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
29 ліпеня 2021 году | |
| Разьмяшчэньне | Беларусь |
|---|---|
| Найбліжэйшы горад | Менск |
| Каардынаты | 53°51′58″ пн. ш. 27°33′46″ у. д.HGЯO |
| Плошча | 0,029 га |
| Заснаваны | 12 кастрычніка 2017 (8 гадоў таму) |
Менскі векавы дуб — мясцовы батанічны помнік прыроды Беларусі, абвешчаны ў кастрычніку 2017 году ў Менску.
Знаходзіцца на скрыжаваньні Роменскай вуліцы, д. 8 \ 6 і Далёкага завулка. У вышыню дасягае 25—30 мэтраў. Дрэва расьце на прысядзібнай дзялянцы побач са старым драўляным домам. Паводле мясцовых жыхароў, дубы ў гэтай частцы Менску пасадзілі ў пачатку 1870-х гадоў, калі пракладалі ў месьце чыгунку[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Такія дрэвы ахоўвае ЮНЭСКА (рас.) // Зялёны партал, 26 верасьня 2017 г.