Менавіта таму
«Just So Stories for Little Children» (па-беларуску: Гісторыі для маленькіх дзетак пра тое, чаму гэтак) — складанка твораў брытанскага пісьменьніка Рэд’ярда Кіплінга. Гэта выдуманыя тлумачальныя гісторыі(en), кшталту фантазіяў пра адрозьненьні між жывёламі, якія ёсьць аднымі з найлепшых Кіплінгавых твораў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню «чамучкавыя» гісторыі былі выдадзеныя ў 1902, ды адказвалі на дзіцячыя пытаньні пра тое, «чаму гэтак сталася». Прадвесьнікам гэтых казак стала апавяданьне Кіплінга «Адкуль зьявіўся страх», уключанае ў «Другую кнігу джунгляў» (1895). У ім Маўглі даведваецца, адкуль у тыгра пасы на скуры.
«Менавіта таму» звычайна апавядаюць пра тое, як пэўная жывёла займела свой сучасны выгляд, ці то з дапамогаю чалавека, ці то нейкага іншага чыньніка. Так, Кіт мае малюсенькую глотку, бо праглынуў марака, які ў ягоным чэраве зьвязаў плот, каб Кіт ня мог праглынуць больш людзей. Вярблюд атрымаў горб ад джына ў пакараньне за адмову працаваць (горб дазваляе вярблюду працаваць даўжэй безь перапынку на падсілкаваньне). Леапардавыя плямы намаляваў яму этыёп (пасьля таго, як сам расфарбаваўся ў чорны колер). Кенгуру займела магутныя заднія лапы, даўгі хвост і спосаб перасоўвацца падскокамі пасьля таго, як цэлы дзень уцякала ад дынга, пасьля чаго папрасіла нейкае бажышча стаць непадобнай да іншых жывёлаў.
Склад гісторыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Адкуль у Кіта такая глотка» — чаму вялікі кіт ёсьць такую дробную ежу.
- «Чаму ў вярблюда горб» — як лянівы вярблюд быў пакараны горбам.
- «Адкуль у насарога скура» — чаму скура насарогаў уся ў складках.
- «Адкуль у леапарда плямы» — чаму леапарды плямістыя.
- «Сланяня/Адкуль у Слана хобат» — як слановы хобат стаў даўгім.
- «Баляда старога кенгуру» — як кенгуру ператварыўся з шэрае поўсьцевае жывёлы з кароткімі лапамі ў даўганогую хвастатую.
- «Адкуль узяліся браняносцы» — як вожык і чарапаха ператварыліся ў першых браняносцаў.
- «Як быў напісаны першы ліст» — апавядае пра сям’ю першабытных людзей: Тэгумая Бапсулая (бацька), Тэшумаю Тэвіндроў (маці) і Тафімаю Мэталюмаю (дачка) — адзіныя пэрсанажы, якія зьяўляюцца ў некалькіх казках. У гэтай апавядаецца пра тое, як Тафімая перадала сваёй маці маляваны ліст.
- «Як зьявіўся альфабэт» — Тафі з бацькам вынаходзяць першабытную форму альфабэту.
- «Краб, што гуляў з морам» — тлумачыць прыроду прыліваў і адліваў.
- «Кот, што гуляў сам па сабе» — наўдаўжэйшая гісторыя ад усіх, апавядае пра прыручэньне чалавекам усіх жывёлаў, акрамя ката.
- «Матылёк, які тупаў» — як Саламон пазбавіўся ад клапотных жонак і ўратаваў гонар матылька.
Адаптацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- у 1967 выйшаў савецкі мульцік пра «Сланяня».
- у 1988 выйшаў савецкі мульцік «Котка, якая гуляла сама па сабе»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Менавіта таму — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Усе гісторыі сэрыі з ілюстрацыямі Рэд’ярда Кіплінга (анг.)
- Казкі на праекце «Гутэнбэрг» (анг.)
- Аўдыёкнігі (анг.)
- Аўдыёкнігі (анг.)