Перайсьці да зьместу

Брулі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мача»)
Узор брулёў чалавека

Брулі[1][2], таксама — мача́ (па-лацінску: urina) — прадукт жыцьцядзейнасьці жывёлаў і чалавека, што вылучаецца ныркамі.

У нырках ў выніку фільтрацыі крыві ўтвараюцца брулі, затым яны сьцякаюць па бруляцечніках ў мачавік. Зь яго брулі праз мачаспуск выходзяць вонкі.

У сярэднім брулі чалавека маюць шчыльнасьць 1005—1030 г/л, pH — ад 4,8 да 7,5 (да верхняй мяжы ўзрастае пры спажываньні вялікай колькасьці расьліннай ежы).

Выдзяляюць першасныя і другасныя брулі.

  1. ^ Моча // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
  2. ^ Моча(недаступная спасылка) // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.