Матрыца
Ма́трыца — матэматычны аб’ект, які запісваецца прастакутнай табліцай лікаў (ці элемэнтаў кальца) і дазваляе альгебраічныя апэрацыі (складаньне і адыманьне, множаньне) паміж імі і іншымі падобнымі аб’ектамі. Звычайна пад матрыцай маюць наўвазе двумерную (прастакутную) матрыцу, але таксама сустракаюцца шматмерныя матрыцы, якія называюць матрыцамі непрастакутнай формы.
Звычайна матрыцы абазначаюць вялікімі літарамі лацінскага альфабэту, а элемэнты матрыцы аздабляюцца ў дужкі «(...)», «[...]» ці, радзей, "||…||". Часам матрыцы абазначаюць з «плешкай» над літарай:
Лікі, якія складаюць матрыцу (яе элемэнты), звычайна абазначаюць той самай літарай, што і матрыцу, але запісваюцца маленькай літарай з пазначэньнем пазыцыі ў ніжнім індэксе: , дзе «i» — нумар радка, у якім знаходзіцца элемэнт, а «j» — нумар слупка. Напрыклад, элемэнт 2-га радка 3-га слупка матрыцы A запісваецца ў выглядзе
Кажуць «матрыца памеру », разумеючы, што ў матрыцы m радкоў і n слупкоў. У такой матрыцы індэксы элемэнтаў здавальняюць няроўнасьці , калі індэксы адлічваюцца з адзінкі, ці , калі індэксы адлічваюцца ад нуля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паняцьце матрыцы ўпершыню зьявілася ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў працах Уільяма Гамільтана і Артура Кэйлі. Фундамэнтальныя вынікі ў тэорыі матрыц належаць Карлу Ваерштрасу, Камілю Жардану, Фэрдынанду Фрабэніўсу. Тэрмін «матрыца» ў 1850 годзе быў уведзены Джэймзам Сыльвэстрам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бэлман Р. Уводзіны ў тэорыю матрыц. — Масква: Мир, 1969. (рас.)
- Ланкастэр П. Тэорыя матрыц. — Масква: Наука, 1973. (рас.)