Масква-Сартыровачная-Кіеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пасажырская плятформа станцыі Масква-Сартыровачная-Кіеўская

Масква-Сартыровачная-Кіеўская — першая чыгуначная станцыя Кіеўскага кірунку Маскоўска-Смаленскага аддзяленьня Маскоўскай чыгункі. Код станцыі — 197907. Знаходзіцца за 4 кілямэтры на паўднёвы захад ад Кіеўскага вакзалу, электрычкі праходзяць гэтую адлегласьць прыкладна за 5 хвілінаў (да Масквы-Сартыровачнай яны ідуць вельмі павольна). Недалёка ад станцыі фармуюцца таварныя цягнікі і адстойваюцца хуткія.