Перайсьці да зьместу

Марына Шкерманкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марына Шкерманкова (нарадзілася 9 красавіка 1990 году, Глыбокае) — беларуская штангістка.

Двухразовая чэмпіёнка Эўропы сярод юніёраў (2009, 2010), срэбны прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы-2009, бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы-2011. Бронзавы прызэр Алімпіяды 2012 году, дзе 1 жніўня 2012 году завявала першы беларускі мэдаль на гэтых спаборніцтвах[1]. Такі самы вынік паказала і румынка Раксана-Даніель Кокас, якая аказалася лягчэйшай за беларускую ўдзельніцу і атрымала срэбра[2]. У кастрычніку 2016 году была пазбаўленая бронзавага мэдаля Алімпіяды-2012 праз допінг[3].