Мараны
Выгляд
Мараны — тэрмін, якім хрысьціянскае насельніцтва Гішпаніі і Партугаліі звала габрэі, якія прынялі хрысьціянства і іх нашчадкаў, незалежна ад ступені добраахвотнасьці звароту (канец XIV—XV стст.).
Як правіла, мараны і іх нашчадкі ўпотай працягвалі захоўваць цалкам або часткова адданасьць юдаізму. Габрэйская традыцыя разглядае маранаў як найболей значны гурт анусімаў (літар. «прымушаныя») — габрэяў, гвалтоўна зьвернутых у іншую рэлігію.
Шматлікія мараны таемна працягвалі вызнаваць юдаізм і з гэтай прычыны зьяўляліся галоўным аб’ектам перасьледаў гішпанскай інквізыцыі, як і марыскі (мусульмане, якія прынялі хрысьціянства ў аналягічнай сытуацыі).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |