Перайсьці да зьместу

Маланг (мультсэрыял, 2015)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маланг
франц. Molang

Адзін зь лягатыпаў мультсэрэялу
Тып мультфільму мультфільм
Жанр камэдыя, для ўсёй сям’і
Студыя «Мілімаж (па-француску: «Millimages»
Краіна Францыя Францыя
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя
Мова француская (мова ў тытрах і ў застаўцы), «малангская» (мова зносін пэрсанажаў)
Працягласьць у сярэднім 3 хвіліны
Прэм’ера 2 лістапада 2015 году
Афіцыйны сайт

«Маланг» (па-француску: Molang) — францускі анімацыйны дзіцячы тэлесэрыял, створаны анімацыйнай студыяй Millimages («Мілімаж»). Галоўнага пэрсанажа, Маланга, стварыла карэйская ілюстратарка Хэ-Джы Юн у 2010 годзе, будучы яшчэ студэнткай унівэрсытэту. Відарыс маленькага труса, падобнага да камячку рысу, быў апублікаваны на карэйскай плятформе KakaoTalk. Дызайнэрка заявіла, што назва паходзіць ад карэйскага «малангмаланг» (말랑말랑), перакладаецца на беларускую мову як «мяккі й пушысты». Прэм’ера пэршага эпізоду адбылася 2 лістапада 2015 году.

Анімацыя ды мастацкі стыль шоў шмат у чым натхнёныя японскім анімэ: кроплі поту на тварах пэрсанажаў й адмысловыя выразы вачэй, звычайна калі яны вельмі вясёлыя, зьбянтэжаныя, напалёханыя ці ў паніцы.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэрыяле расказваецца аб адносінах суседзяў і лепшых сяброў Маланга, захопленага, шчасьлівага і аптымістычнага труса, і Піу Піу, нясьмелага, але таварыскага кураня. Яны кідаюць выклік мноству здарэньняў, пачынаючы ад паўсядзённых праблем і сытуацыяў у стылі сыткомаў і заканчваючы незвычайнымі прыгодамі, якія часта становяцца небясьпечнымі і / або рызыкоўнымі.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маланг

Трус Маланг — галоўны герой мульсэрыялу

Маланг — гэта неверагодна мілы белы трусік, які нагадвае шарык белага рысу. Ён цікаўны й валодае несуцішнай фантазыяй, люіць весяліцца й дарыць сяброўскія пацалункі. Яшчэ Маланг вельмі любіць паесьці, а самым каханым яго прысмакам па праве лічыцца трускаўка. Варта трусу ўчуць яе водар, як яго шчочкі ружавеюць, а вочы пачынаюць зьзяць ледзь ярчэй. І, канешне, Маланг любіць свайго лепшага сябра — кураня Піў-Піў.

Піў-Піў

Кураня Піў-Піў

Піў-Піў — маленькае жоўтае кураня. Сарамлівы, стрыманы й не любіць быць у цэнтры ўвагі, ён вельмі імкнецца трымаць сытуацыю пад кантролем. Калі здараецца нешта нечаканае, Піў-Піў можа хутка выйсьці з-пад кантролю.