Македонскія назвы месяцаў
Македонская мова мае два наборы назваў месяцаў грыгарыянскага каляндару. Часьцей выкарыстоўваецца набор назваў, што паходзяць ад лацінскіх імёнаў месяцаў, і яны выкарыстоўваюцца пераважнай большасьцю насельніцтва Македоніі. Аднак існуе мноства старых назваў дванаццаці месяцаў славянскага паходжаньня, якія адрозьніваюцца ад лацінскіх імёнаў месяцаў, хоць іх выкарыстаньне ў значнай ступені абмяжоўваецца народнай літаратурай і рэлігійнымі календарамі, выдадзеных Македонскай Праваслаўнай Царквой.
Паходжаньне назваў македонскіх месяцаў цесна зьвязана зь сельскагаспадарчай дзейнасьцю, што адбываецца ў адпаведны пэрыяд, альбо з умовамі надвор’я, характэрнымі для гэтага пэрыяду. Некаторыя месяцы маюць розныя назвы ў розных рэгіёнах. Выкарыстаньне сучасных лацінскіх імёнаў месяцаў сярод македонцаў пачалося напрыканцы 19 стагодзьдзя ў выніку масавай адукацыі.
Македонскія назвы месяцаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| № | Лацінская назва | Ангельская назва | Беларуская назва | Македонкая кірыліца | Старая македонская назва | Трансьлітарацыя | Значэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1. | Ianuarius | January | Студзень | Јануари | Коложег | Koložeg | Месяц спальваньня ствалоў дрэў |
| 2. | Februarius | February | Люты | Февруари | Сечко | Sečko | Месяц лёду |
| 3. | Martius | March | Сакавік | Март | Цутар | Cutar | Месяц росквіту |
| 4. | Aprilis | April | Красавік | Април | Тревен | Treven | Месяц травы |
| 5. | Maius | May | Травень | Мај | Косар | Kosar | Час цьвіценьня траў і кустоў |
| 6. | Iunius | June | Чэрвень | Јуни | Жетвар | Žetvar | Час сазраваньня першага ўраджаю пладоў |
| 7. | Iulius | July | Ліпень | Јули | Златец | Zlatec | Залаты месяц |
| 8. | Augustus | August | Жнівень | Август | Житар | Žitar | Месяц жыта |
| 9. | September | September | Верасень | Септември | Гроздобер | Grozdober | Месяц збору вінаграду |
| 10. | October | October | Кастрычнік | Октомври | Листопад | Listopad | Месяц апалага лісьця |
| 11. | November | November | Лістапад | Ноември | Студен | Studen | Месяц холаду |
| 12. | December | December | Сьнежань | Декември | Снежник | Snežnik | Месяц сьнегу |