Ліса (рака)
Выгляд
| Ліса | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Фартуны |
| Вусьце | Пціч |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 23,8 км |
| Плошча басэйну | 214 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Ліса́ — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 23,8 км. Плошча вадазбору 214 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Фартуны Бабруйскага раёну, вусьце за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Засьценак Усьцярхі. Асноўны прыток — рака Чаромуха (леваруч). Рэчышча каналізаванае.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 222