Перайсьці да зьместу

Лёвендаальдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявок, або ільвіны талер 1585 году

Лёвендаальдэр (фляманд. Leeuwen Daalder — ільвіны талер) — талер Галяндзкай рэспублікі, упершыню выбіты ў 1575 годзе. Сыстэматычнае біцьцё распачалося напачатку 1580-х, пасьля аб’яднаньня 7 паўночнанідэрляндзкіх правінцыяў у Рэспубліку злучаных правінцыяў. Эмісія вялася таксама асобнымі гарадамі (Нэймэген, Зютфэн, Зволэ).

На авэрсе — рыцар павернуты ўлева, а галава ўправа, абапіраецца на шчыт. На шчыце выява ільва, які ідзе на задніх лапах улева.

На рэвэрсе — вялікая выява такога самага ільва, як і на шчыце авэрса.

На землях ВКЛ упершыню пісьмова зафіксаваны ў 1578 годзе. Найчасьцей у скарбах на Беларусі сустракаюцца талеры, выбітыя ў 1640-х гадох.

На землях ВКЛ і Польшчы лёвендаальдэр меў таксама назву лявок. На ўсходзе лёвендаальдэр называлі «абукельбам» (араб. «бацька сабакі»‎), бо выява ільва прымалася тамака за сабаку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]