Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020)
Лясныя пажары ў Аўстраліі 2019—2020 — масавыя пажары ў лясах Аўстраліі, у асноўным на паўднёвым усходзе краіны. Маштаб пажараў значна перавышае сярэдні падчас штогадовага сэзону засухі, якая працягваецца са сьнежня па сакавік, у летні час у Аўстраліі. Пажары працягваюцца ад жніўня 2019 году. Па стане на 5 студзеня 2020 году ў выніку пажараў згарэла каля 6,3 мільёна гектараў лясоў (63 000 квадратных кілямэтраў), агнём зьнішчана больш за 2500 будынкаў (у тым ліку больш за 1300 жылых дамоў) і загінула 25 чалавек[1][2][3][4][5][6].
Лічыцца, што пажары сэзону 2019—2020 гадоў сталі самымі маштабнымі за ўсю гісторыю назіраньняў[7]. У сьнежні 2019 году ўрад Новага Паўднёвага Ўэльзу абвясьціў надзвычайнае становішча ў штаце ў сувязі з рэкорднай тэмпэратурай, працяглай засухай і мноствам пажараў, якія бушуюць у рэгіёне[8][9]. Па падліках, амаль тры мільярды жывёл пацярпелі ад бягучых пажараў[10][11].
Галоўнымі прычынамі пажару сталі рэкордныя сьпякота і засухі, частыя навальніцы падчас навальніц у рэгіёне, станоўчы дыполь Індыйскага акіяну, ненаўмысныя і наўмысныя падпалы, а таксама іншыя. Ад верасьня 2019 году больш за 100 пажараў бушуюць на вялікіх тэрыторыях штата Новы Паўднёвы Ўэйлз, у прыватнасьці ў рэгіёнах Паўночнае ўзьбярэжжа Новага Паўднёвага Ўэльзу, Сярэдняе Паўночнае Ўзьбярэжжа, у рэгіёне Хантэр, горады Хаўкесбары, Валандылі, крайні захад гораду Сыднэю, Блакітныя горы, Ілавара, Паўднёвае ўзьбярэжжа і іншыя.
Маштаб і інтэнсіўнасьць пажараў узмацнілі дыскусію аб зьмяненьні клімату. Хоць шэраг фактараў уплывае на такія зьявы, як пажары, навукоўцы адзначаюць, што дыскусія пра глябальнае пацяпленьне ў кантэксьце Аўстраліі цалкам апраўданая[12].
Празь лясныя пажары на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы кантынэнту ўзровень забруджваньня паветра ў сталіцы Аўстраліі Канбэры ў 26 разоў перавысіў крытычную адзнаку «небясьпечна для жыцьця»[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Woman dies from bushfire smoke in Canberra after exiting plane Australian bushfires: Twenty-eight missing in Victorian bushfire zones
- ^ Bushfires live updates: Troops prepare for emergency evacuations by sea
- ^ NSW and Victoria fires live: three more deaths confirmed in Australia bushfires and hundreds of homes destroyed – latest updates
- ^ More than 720 homes lost in NSW fires as Sydney told to brace for huge losses
- ^ Bushfire death toll rises as fires sweep across South Australia and NSW
- ^ Australian bushfires burn more land than Amazon and California fires combined
- ^ Worst bushfire conditions ever seen: Unprecedented danger is 'a firefighter's nightmare'
- ^ Australia declares state of emergency as heatwave fans bushfires
- ^ Australia all-time temperature record broken again
- ^ Nearly Half A Billion Animals Feared Dead In Australian Wildfires
- ^ Australia fires: How do we know how many animals have died?
- ^ Жахлівыя пажары ў Аўстраліі. Што фэйк, а што праўда, Радыё Свабода
- ^ Тысячы рэзэрвістаў будуць тушыць лясныя пажары ў Аўстраліі, Радыё Свабода