Лянок (танец)
„Ляно́к“ — беларускі народны ілюстрацыйна-выяўленчы танец[1]. Вядомы па ўсёй Беларусі. Музычны памер — двухдольны. Тэмп — ад павольнага да ўмерана хуткага[2].
Належыць да групы карагодаў, якія адлюстроўваюць чалавечую дзейнасьць. Удзельнікі карагоду суправаджалі сьпеў ілюстрацыйнымі, пераймальнымі рухамі — пра сяўбу, праполку, уборку, сушэньне, мяцьце, прадзеньне льну[3].
Асноўны малюнак „Лянка“ — кола, у цэнтры якога салістка запявала, а ўдзельнікі карагоду падпявалі. Удзельнікі хадзілі парамі па коле, прытупваючы. Салістка паказвала, як сеяла, прыбівала лён і інш. У гэтай частцы тэмп сярэдні, рухі мяккія, строгія. Пасьля працэсу апрацоўкі льну да танцу далучаюцца хлопцы, тэмп нарастае[3]. Зафіксаваны й іншы варыянт карагоду: юнакі становяцца ў шэраг насупраць дзяўчат. Першымі рухі пачынаюць дзяўчаты, а хлопцы падпяваюць. У наступным куплеце ролі мяняюцца[2].
Магілёўшчына | Віцебшчына | Куранец Вялейскага раёну | ||||
---|---|---|---|---|---|---|
|
|
Потым сьпявалі пра тое, як лянок палолі, рвалі, малацілі, церлі, трапалі, пралі, снавалі, бялілі. Песьню сканчалі словамі:
| ||||
* У кожным куплеце паўтараецца другі радок. | ** Тут можна падставіць любое імя. |
У 1939 року ўпершыню пастаўлены на сцэне, у балеце Міхаіла Крошнэра(d) „Салавей“ (пастаноўка Аляксея Ермалаева(d))[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. — Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. — ISBN 5-33801097-8
- ^ а б в В. А. Мяжэвіч, настаўнік Смалянскай сярэдняй школы Аршанскага раёна „Ой, лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!“ // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 4.
- ^ а б в Танцы, отображающие трудовые процессы и бытовые явления (рас.) Лаптем об пол Праверана 5 кастрычніка 2022 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.