Ляйнцэр Тыргартэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ляйнцэр (заасад)»)

Каардынаты: 48°10′45″ пн. ш. 16°12′26″ у. д. / 48.17917° пн. ш. 16.20722° у. д. / 48.17917; 16.20722

Луг недалёка ад галоўнай брамы

Ляйнцэрскі заасад (па-нямецку: Lainzer Tiergarten) — запаведнік, разьмешчаны на паўднёвым захадзе Вены. Мае плошчу ў 24,50 км², прыкладна на 80% якой расьце лес. Заснаваны ў 1561 годзе як абгароджаныя паляўнічыя ўгодзьдзі для сям’і Фэрдынанда I. З 1919 году заасад адкрыты для свабоднага наведваньня.

Назва паходзіць ад ням. Lainz — раёну ўсярэдзіне Гітцынгу, 13-га адміністрацыйнага раёну Вены, і ням. Tiergarten, што азначае «заапарк» (літ. «сад зьвяроў»). Аднак Ляйнцэрскі заасад не зьяўляецца заапаркам у звычайным разуменьні гэтага слова.

Панарама заасаду

Большая частка запаведніку знаходзіцца ў Гітцынгу, у межах Вены, але невялікая частка адносіцца да Ляб-ім-Вальдэ ў Ніжняй Аўстрыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляйнцэр Тыргартэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў