Лябізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лябіяваньне»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Лябі́зм (засьценны ўплыў; анг. lobby — «кулюары») — узьдзеяньне зацікаўленага згуртаваньня на ход ухваленьня пастановы парлямэнтам, што ажыцьцяўляецца праз завядзеньне знаёмства з заканадаўцам, выклад справы пры дапамозе дакладных зьвестак, падрыхтоўку законапраекту, напісаньне прамовы і збор подпісаў пад зваротам да ўраду. Выкарыстоўваецца пры вызначэньні каштарысных выдаткаў і грашовай дапамогі ды прызначэньні на кіраўнічую пасаду ў парлямэнцкі камітэт. Першае заканадаўства аб адпаведнай дзейнасьці ўзьнікла ў 1946 годзе ў ЗША[1]. На 1992 год больш за 2 тыс. улічаных у ЗША ўстановаў дадзенай галіны наймалі больш за 50 тыс. чалавек[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лябізм // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 82. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
  2. ^ Гэрбэрт Ўінтэр, Томас Бэлоўз. Засьценны ўплыў // Канфлікт і кампраміс / перакл. Уладзімер Маруцік. — Менск: Тэхналёгія, 2002. — С. 156-158. — 507 с. — 1000 ас. — ISBN 985-458-074-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лябізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў