Лютэранская кірха (Менск)
Лютэранская кірха — пратэстанцкі храм у Менску.
Збудаваная ў 1846 року, зьнішчаная пасьля Другой Сусьветнай вайны. Стаяла на Новым Месьце прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца будынак з уваходам на станцыю мэтро Кастрычніцкая і рэстарацыяй «Патыё Піцца».
Гісторыя
У 1846 року на Захараўскай вуліцы на месцы ранейшага драўлянага храму ўзьвялі мураваную лютэранскую царкву (кірху) даволі ўнушальных памераў.[1]
У 1930-я рокі савецкія ўлады ліквідавалі лютэранскую грамаду, а храм зачынілі і перарабілі на першы ў Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатар «Навіны дня».
Будынак быў пашкоджаны падчас Другой Сусьветнай вайны, пазьней канчаткова зруйнаваны.
Крыніцы
- ^ Кірха // Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 140
Літаратура
- Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. Шыбекі — Менск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
Вонкавыя спасылкі
- Кірха (Менск) на Radzima.org
- Кірха (рас.) на Менск стары і новы