Лотэ з Самаробкіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лётэ з Гаджэтвілю
Leiutajateküla Lotte
Lotte IMGP6109.JPG
Шчаня Лётэ на круізным пароме «Балтыйская каралева»
Тып мультфільму маляваная мультыплікацыя
Жанр сямейная камэдыя
Рэжысэр
Аўтар сцэнару
Ролі агучвалі
Кампазытар Свэн Грунбэрг
Аніматары Гэйкі Эрніц
Апэратар Яна Пылдма
Прадусэр
  • Рына Сылдас
  • Калеў Там
Студыя
Краіна
Мова эстонская
Працягласьць 80’55"
Прэм’ера
Бюджэт 28 млн кронаў
Папярэдні Падарожжа Лётэ на поўдзень
Наступны Лётэ і таямніца месяцовага камяня
IMDb ID 0447249
Афіцыйны сайт

«Лётэ з Самаро́́бкіна» (па-эстонску: Leiutajateküla Lotte, па-латыску: Lote no Izgudrotāju ciema) — эстонска-латвійскі анімацыйны фільм рэжысэраў Гэйкі Эрніца і Яна Пылдмы, выпушчаны ў 2006 року. Першы поўнамэтражны эстонскі анімацыйны фільм[1], створаны на аснове надзвычай папулярнага ў краіне дзіцячага сэрыялу пра прыгоды жыхароў вёскі вынаходнікаў Самаробкіна.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Недзе ў Эўропе каля вялікага мора разьмясьцілася невялікая вёсачка. Ейныя жыхары, ярка-каляровыя жывёлы, захопленыя вынаходніцтвам разнастайных прыладаў і прыстрояў для аблягчэньня хатніх абавязкаў кшталту прасаваньня. Спаборніцтвы на лепшае вынаходніцтва адбываюцца ў самы галоўны дзень року — Дзень вынаходніка.

Адзін з найлепшых вынаходнікаў у вёсцы — Оскар, бацька энэргічнае сабачкі Лётэ. Оскар шторок перамагае ў конкурсе, аднак сёлета зьявіўся новы магутны супраціўнік — трус Адальбэрт. Перамога ў конкурсе вельмі важная, бо прынясе славу ўсёй сям’і.

Аднойчы Лётэ, плаваючы ў рацэ, знайшла кнігу, у якой апынулася пчала зь Японіі. Пчала на імя Сусуму навучыў усіх жыхароў Самаробкіна дзюдо. Лётэ зь сябрамі — кацянём Брунам і зайчанём Альбэртам — вырашаюць паўдзельнічаць у чэмпіянаце па дзюдо ў Японіі…

Узнагароды і адзнакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыз Латвійскага кінафэстывалю за найлепшы анімацыйны мастацкі фільм (2007, Рыга)
  • Улетку 2011 самая масавая газэта Эстоніі «Postimees» апытала 20 дзеячоў кінамастацтва з мэтай вызначыць лепшыя эстонскія фільмы з моманту вяртаньня незалежнасьці (1991—2011). У гэтым сьпісе мультфільм «Лётэ з Самаробкіна» падзяліў 8—9 месцы з дакумэнтальным фільмам «Дыска і атамная вайна»[2].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьве песьні для мультфільму напісаў і выканаў саліст гурту «Brainstorm» Рэнарс Каўпэрс, прычым адразу для трох гукавых дарожак: па-латыску, па-ангельску і па-расейску[3].

Латыская вэрсія песьні, якая гучыць у фінале («Lotes maršs»), стала гімнам аддзелу дабраахвотнікаў, якія займаюцца добраўпарадкаваньнем паркаў і сквэраў у Латвіі. Да гэтага кавалярыйскага аддзелу далучыўся таксама і Рэнарс Каўпэрс[3].

У 2007 року Эстонская пошта выпусьціла марку і капэрту першага дню з выявамі галоўных герояў мультфільму[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЕСТФЕСТ — Leiutajateküla Lotte / Приключения Лотты из Самоделкино(рас.). Культурний центр «Кінотеатр „Київ“». Праверана 27 верасьня 2012 г.
  2. ^ Estonian Film 100(анг.) Estonia.eu. Official gateway to Estonia Праверана 27 верасьня 2012 г.
  3. ^ а б Приключения Лотты из Самоделкино(рас.) КиноПоиск Праверана 27 верасьня 2012 г.
  4. ^ Lotte from Gadgetville/ 368-04.01.07(анг.) Postmargid. Eesti PostПраверана 11 сакавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]