Леў Мазуркевіч
| Леў Мазуркевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | верасень 1939 | |
| Памёр | 4 лютага 2019[1] (79 гадоў) | |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 1973—1981 | БАТЭ | |
Леў Фёдаравіч Мазуркевіч (верасень 1939 году, Барысаў — 4 лютага 2019 году) — беларускі трэнэр і былы прафэсійны футбаліст. Першы трэнэр футбольнага клюбу БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мазуркевіч скончыў Менскі інстытут фізычнага выхаваньня[2], пасьля чаго вярнуўся ў родны горад, каб працаваць у нядаўна створаным футбольным клюбе Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня, вядомым як БАТЭ. На той час новая каманда спаборнічала ва ўсходняй зоне другога дывізіёну чэмпіянату БССР[3]. Ужо ў 1974 годзе барысаўская каманда стала чэмпіёнам БССР, здабыўшы пад кіраўніцтвам Мазуркевіча 15 перамог у 18 матчах. У наступныя гады клюб быў сярод лідэраў беларускага футболу, браўшы срэбраныя мэдалі і чэмпіёнствы яшчэ некалькі разоў. Аднак, у 1984 годзе каманда была расфармаваная. У 1996 годзе ўзяў удзел у адраджэньні клюбу[2]. Нават на пэўны час стаўшы трэнэрам каманды, але хутка саступіў месца галоўнага трэнэра Юрыю Пунтусу.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэнэрскія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён БССР: 1974, 1976, 1979
- Срэбны прызэр чэмпіянату БССР: 1978
- Уладальнік Кубка Беларускай ССР: 1976
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://by.tribuna.com/football/1071296734.html
- ^ а б Фундамент побед «БАТЭ» заложили 40 лет назад!. Борисов City.
- ^ «Футбольный клуб БАТЭ». Sport24.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леў Мазуркевіч: «Наш узьлёт быў імклівым» — Усё пра футбол, №7 (561) (рас.)