Лешчынка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Лешчынка
Выток каля в. Кадзішча
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 8,4 км

Ле́шчынка, Лешынка — рака ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вусы (басэйн Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Кадзішча, вусьце за 1 км на поўдзень ад вёскі Анапольле. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км (ад вытоку да вёскі Кораб).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 219