Перайсьці да зьместу

Лепельскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам D'ohBot (гутаркі | унёсак) у 17:09, 16 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Лепельскі замакабарончае збудаваньне ў месьце Лепель Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Віцебскай вобласьці), узьведзенае на месцы старажытнарускага гроду.

Пасьля захопу Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім Лепелі збудавалі сваю крэпасьць, якая аднак неўзабаве была ў тым жа годзе зьнішчана Мікалаем Радзівілам Чорным. У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юры Зеноўевіч паводле загаду Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі замак.

Лепельскі замак стаяў на паўвостраве, што ўтваралі рэчкі Ўла і Эса, ад напольнага боку быў адзьдзелены ровам, рэшткі якога бачныя дасюль.

Літаратура

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.