Леблон (Рыю-дэ-Жанэйру)
Выгляд
Лебло́н (па-партугальску: Leblon) — прэстыжны раён у паўднёвай частцы Рыю-дэ-Жанэйру, дзе знаходзіцца знакаміты марскі пляж.
Усходняй мяжой раёну зьяўляецца канал Жардын д’Ала (па-партугальску: Jardim d’Allah), які аддзяляе Леблон ад Іпанэмы, на захадзе раён даходзіць да гары Дойз-Ірманс, ля падножжа якой знаходзіцца фавэла Відыгал (па-партугальску: Vidigal)[1].
Да апошніх дзесяцігодзьдзяў XIX стагодзьдзя на месцы цяперашняга раёну Леблон была пясчаная тэрыторыя зь некалькімі фэрмамі. Гаспадаром адной з гэтых фэрмаў з 1845 году быў уласьнік кітабойнай кампаніі француз Карлус Леблон, у гонар якога і стала называцца мясцовасьць[2].