Перайсьці да зьместу

Латыская седлавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Латыская седлавіна — прыўзьнятая тэктанічная структура на паўночным захадзе Усходне-Эўрапейскай плятформы

Аддзяляе Балтыйскую сынэклізу ад Маскоўскай сынэклізы і ў выглядзе сядла зь невялікім паніжэньнем паверхні падмурку злучае Балтыйскі шчыт зь Беларускай антэклізай. Разьмешчаная на тэрыторыі паўночнай Беларусі, Латвіі, заходняй часткі Пскоўскай вобласьці Расеі. Выцягнутая ў шыротным напрамку на 250—300 кілямэтраў, шырыня да 200 кілямэтраў.

Утварэньне яе адбывалася пераважна падчас позьнебайкальскага й каледонскага этапаў гораўтварэньня. Паверхня крышталічнага падмурку залягае на глыбіні ад -500 да -1000 мэтраў. На ёй вылучаныя выступы, прагіны, манакліналі, абмежаваныя разломамі з амплітудай 50—100 мэтраў і ўскладненыя лякальнымі малаамплітуднымі (50—70 мэтраў) падняцьцямі. Плятформавы чахол складзены з вэндзкіх, кембрскіх, ардовікскіх, сылюрыйскіх, дэвонскіх і чацьвярцічных адкладаў.

  • Зінавенка Г. Латвійская седлавіна // БЭ ў 18 т., т. 9. Мн., 1999.