Перайсьці да зьместу

Кічка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Удмурцкая жанчына (1838)
Сьвяточны жаночы строй Разанскай губэрні. «Сарока» з рагатай кічкай, «гайтан» і «крылы»

Кі́чка (па-расейску: кика, кичка) — расейскі жаночы галаўны ўбор з рагамі, адмена каптура. У адрозьненьне ад какошніка, вельмі папулярнага ў жыхарак местаў, кічка была тыповым уборам сялянак.

Кічка ўяўляла сабой адкрытую карону, упрыгожаную пэрламі, бісэрам ды іншымі каштоўнымі камянямі. Кічкаю называўся ня толькі ўбор, але й ягоная ніжняя частка, якая выраблялася з праклеенага палатна. Паколькі гэтая частка прыкрывала валасы, то іншай ейнай назвай была валасьнік. Пярэдняй частцы ўбору з дапамогай уставак з цьвёрдых матэрыялаў, напрыклад, бяросты, надавалася форма рагоў, капытка або лапаткі. Ззаду надзяваўся бісэрны падкаршэньнік, а зьверху — сьвяточная сарока.

Традыцыі нашэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню «чело кичное» згадваецца ў дакумэнце 1328 року. Асаблівая рагатая форма кічак была зьвязаная з тагачаснымі забабонамі. Пазьней кічка стала атрыбутам убраньня нарачаной і замужняй жанчыны, бо яна, у адрозьненьне ад дзявочага «вянка», цалкам хавала валасы. З гэтай прычыны кічка стала называцца «каронаю замужжа». Насілі іх пераважна ў Тульскай, Разанскай, Калускай, Арлоўскай ды іншых паўднёвых губэрнях Расейскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі нашэньне кічкі стала перасьледавацца праваслаўным духавенствам — ад сялянак патрабавалі насіць какошнікі. У гэтай сувязі да пачатку XX стагодзьдзя гэты галаўны ўбор амаль паўсюдна замяніўся на павойнік або хустку, толькі зрэдку захаваўшыся ў паўднёвых частках Расеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]