Перайсьці да зьместу

Кіеўскі сынопсіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кіеўскі сынопісΣYΝΟΨΙΣЪ, или Краткоє собраніє ω(т) Различны(х) лѣтописце(в)…») — кампілятыўны агляд рускай і ўсходнеэўрапейскай гісторыі, складзены ў другой палове XVII стагодзьдзя і ўпершыню выдадзены ў 1674 годзе ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. Лічыцца першым кароткім нарысам гісторыі Ўкраіны.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з старажытных славянаў і ўзыходзіць да другой паловы XVII ст., надаючы асаблівую ўвагу Русі. У дадатку зьмяшчаецца сьпіс (росьпіс) князёў, гетманаў і мітрапалітаў[1].

Няма пэўнасьці пра аўтара, хоць часьцей яго прымяркоўваюць да архімандрыта Інакенція Гізеля.

Перавыдаваўся ў 1678 і 1680 гадох з значнымі дапаўненьнямі. За ўвесь час да сярэдзіны ХІХ ст. перавыдаваўся каля 30 разоў.

Выкарыстоўваўся як падручнік з гісторыі ня толькі ва Ўкраіне, Літве і Маскоўскай дзяржаве, але і ў Сэрбіі, Малдове, Баўгарыі[2].

Ліцьвіны і русіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзначаў, што ў Эўропе «…Татары Перакопскія, Славяне, Русь, Масква, Польшча, Літва, Мазоўша, Жмудзь, Курляндыя, Ліфлянты або Лівонія, Прусы…»[3], прытым сярод «нашых прашчураў славенарасійскіх» пералічваў адно «Масква, Росы, Палякі, Літва, Памаране, Валынцы»[4].

  1. ^ Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3 С. 2817.
  2. ^ Мицик Ю. А. Синопсис виданий у Києві (1674) // Енциклопедія історії України. Т. 9. — К.: Наукова думка, 2012. С. 565.
  3. ^ Киевский синопсис. — Киев, 1823. С. 6.
  4. ^ Киевский синопсис. — Киев, 1823. С. 8.