Куэста
Выгляд
Куэ́сты (ад па-гішпанску: cuestacuesta — адхон, схіл гары) — асымэтрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласьці. Спусьцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзеньня.
Часам куэсты разьмяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараючы куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўночных схілах Вялікага Каўказа (Скалісты хрыбет), у Цэнтральная Азія Крымскіх гарах і інш. месцах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Куэсты. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9