Перайсьці да зьместу

Куэва-дэ-ля-Ольля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіганцкая «ольля» (сасуд) і жытло

Куэва-дэ-ля-Ольля (па-гішпанску: Cueva de la Olla), літар. «пячора гаршка») — археалягічны помнік на паўночным захадзе мэксыканскага штата Чыўаўа, прыкладна за 47 км на паўднёвы захад ад Нуэва-Касас-Грандэс.

Помнік уяўляе сабою невялікую групу збудаваньняў з глінабітнымі сьценамі, разьмешчаных у пярэдняй частцы пячоры на краю неглыбокага каньёна. Назва паходзіць ад зьмешчанага ў пячоры велізарнага, каля 3 мэтраў вышынёй кецкаматэ — традыцыйнай пасудзіны для захоўваньня кукурузы. Паводле архітэктурных і іншых асаблівасьцяў збудаваньні блізкія традыцыям культуры Магальён. Падрабязныя дасьледаваньні помніка да цяперашняга часу не праводзіліся.

У тым жа каньёне выяўленыя і іншыя пячоры з дагістарычнымі паселішчамі, напрыклад, Пячора ластаўкі (Cueva de la Golondrina).