Перайсьці да зьместу

Кусеўшчына (археалягічны помнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кусеўшчына — археалягічны помнік: стаянка эпохі позьняга мэзаліту каля вёскі Кусеўшчына (Мядзельскі раён, Менская вобласьць). Знаходзіцца за 0,4 км на паўночным захадзе ад вёскі, на марэнным паўвостраве паўднёва-ўсходняга краю тарфяніку. Выявіў у 1978 годзе Ч. А. Каспарэўскі, дасьледаваў у 1980, 1987, 1988 гг. Міхась Чарняўскі.

Пляцоўка памерамі каля 100х30 м, вышыня 0,5 м. Культурны пласт слаба выражаны, таўшчыня 0,3—0,4 м. Выяўлены невялікія, крыху заглыбленыя агнішчы, крамянёвыя аднапляцовачныя нуклеўсы, ланцэтападобныя вастрыі, рэтушаваныя пласьціны і адшчэпы, разнастайныя скрабкі і разцы.

  • Кусеўшчына // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 490. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Кусеўшчына // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с — С. 359. — ISBN 5-85700-077-7.