Купальле (манэта)
Выгляд
Памятная манэта «Купальле» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 15 ліпеня 2004 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.
Манэта распачала сэрыю «Сьвяты і абрады беларусаў».
Наміналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Срэбраная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33,62 г
- вага чыстага срэбра: 31,1 г
- дыямэтар: 38,61 мм
- манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
- якасьць: «анцыркулэйтэд»
- наклад: 3000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 56 830 руб. без футляру
Медна-нікелевая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- намінал: 1 рубель
- вага манэты: 16 г
- дыямэтар: 33 мм
- якасьць: «анцыркулэйтэд»
- наклад: 3000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 6510 руб. без футляру
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: па цэнтры — на тле ўзыходзячага над навакольлем сонца, — рэльефная выява папараць-кветкі (на срэбранай манэце зьмешчаны сынтэтычны крышталь чырвонага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага купальскага арнамэнту; долу па-колу надпіс: «КУПАЛЛЕ».
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.