Кумбха Мэля
Індуісцкая традыцыя | |
Значэньне | купаньне дзеля ачышчэньня ад граху |
---|---|
Дата | Макар санкранці — Маха шываратры |
Кумбха Мэля (ˌkʊm ˈmeɪlə ці ˌkʊm məˈlɑː; на дэванагары: कुम्भ मेला) — масавая індуісцкая пілігрымка да сьвятой ракі, дзе індусы купаюцца дзеля змыцьця грахоў. Адбываецца раз у тры гады ў адным з чатырох месцаў па чарзе: Харыдвар, Праяг (Алагабад), Насік і Удджайн. Такім чынам, атрымліваецца, што Кумбха Мэля вяртаецца ў канкрэтнае месца праз дванаццаць рокаў. Таксама кожныя шэсьць рокаў ладзіцца Ардг (палова) Кумбха Мэля, ужо толькі ў двух з гэтых месцаў — Харыдвары і Праягу. Рэкі, на якіх адбываецца амыцьцё, адпаведна: Ганга (Ганг); сутока («Сангам») Гангу і Джамны; Гадавары; Шыпра.
«Кумбха» на мове гіндзі азначае збан, «Мэля» — кірмаш. Пілігрымка цягнецца прыкладна паўтара месяца. Фэстываль называюць «найвялікшым сходам у сьвеце». Колькасьць прысутных на ім пілігрымаў немагчыма ацаніць навуковым спосабам, і паводле розных ацэнак можа складаць ад двух да васьмі мільёнаў у дзень. Такім чынам, агульная колькасьць наведнікаў за ўвесь час сьвята можа складаць дзесяць мільёнаў, хоць ацэнкі і тут вагаюцца ажно ад 40 да 100 мільёнаў.
У 2013 року Кумбха Мэля пачалася 14 студзеня і адбываецца ў Алагабадзе[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кумбха Мэля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |