Кубак (посуд)
Выгляд
Кубак — посуд невялікага аб’ёму (каля 200 мл), якая мае форму паўсфэры (з магчымымі варыяцыямі), да якой апцыянальна далучаная колцападобная «ручка» для трыманьня. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцьця гарачых напояў. У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есьці, у Японіі распаўсюджаны кубак бяз ручкі — піяла.
Кубкі бываюць:
- булёнавыя. Выкарыстоўваюцца для падачы булёнаў, супаў-пюрэ і заправачных супаў з дробна нарэзанымі прадуктамі. Ёмістасьць — 350—400 см³. Вырабляюць іх з дзьвюма (з процілеглых бакоў) ці з адной ручкамі.
- гарбатныя. Выкарыстоўваюцца для падачы гарбаты, кава з малаком або вяршкамі, кавы па-варшаўску, какавы, шакаляду. Ёмістасьць — 200—250 см°.
- кававыя. Выкарыстоўваюцца для падачы кавы чорнай (ёмістасьць — 75-100 см³) і кавы па-ўсходняму (ёмістасьць — 50-70 см³).