Крыж Эўфрасіньні Полацкай (манэта)
Выгляд


Памятная манэта «Крыж Эўфрасіньні Полацкай» — беларуская юбілейная манэта Нацыянальнага банку Беларусі ўведзена ў абарачэньне 17 кастрычніка 2007 году. Манэта выбіта са срэбра і золата — наміналам 1000 рублёў.
Намінал 1000 рублёў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: у цэнтры — выява Спаса-Прэабражэнскай царквы; долу зьмешчаны надпіс «СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА», зьлева выява дзяржаўнага гербу Беларусі, пад ім надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; справа — «1000 РУБЛЁЎ», долу — год біцьця.
- Рэвэрс: па цэнтру — выява Крыжа Эўфрасіньні Полацкай пакрытага золатам і ўпрыгожанага каляровымі штучнымі камянямі; зьлева і справа — вэртыкальныя надпісы: «КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ 1161».
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Маскоўская мынца Дзяржзнаку, Масква.
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Манэта заняла Першае месца ў міжнародным конкурсе «Манэта году — 2009» у намінацыі «Самая натхняльная манэта»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Беларускія манеты — лепшыя(недаступная спасылка) // Радыё рацыя