Крывая (прыток Друці)
Крывая лац. Kryvaja | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Раманаўкі |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 46 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,8 м³/с |
Плошча басэйну | 242 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Крыва́я, Хвашчо́ўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 242 км². Выдатак вады ў вусьці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўны прыток — рака Іржэўка
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўкі Талачынскага раёну, вусьце ў межах вёскі Казабродзьдзя Круглянскага раёну. Цячэ Аршанскім узвышшам.
Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапэцападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразвая. Абалона вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па плыні ад моста на аўтамабільнай дарозе Менск — Масква каля вёскі Забалацьця, на астатнім працягу зьвілістае. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м.
Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжняй плыні да 10 м. Рака прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 207
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 207