Красная (рака)
Выгляд
| Красная | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Тарасавічы |
| Вусьце | Пціч |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 16 км |
| Плошча басэйну | 80 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,69 ‰ |
Кра́сная — рака ў Асіпавіцкім, Бабруйскім і Глускім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 80 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,69 ‰. Пачынаецца з Краснай канавы за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Тарасавічы Асіпавіцкага раёну, вусьце каля вёскі Гарадзішча Завалочыцкага сельсавету Глускага раёну. У нізоўі цячэ па лясістай мясцовасьці. Рэчышча на працягу 13,6 км ад вытоку каналізаванае.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 204—205