Перайсьці да зьместу

Кракавяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Народны ансамбль з Кракава

Кракавяк (па-польску: Krakowiak) — хуткі танец польскага паходжаньня ў 2/4; форма дзьвюхкаленная, мэлёдыя ажыўленага характару, часта мае акцэнт на другой восьмай у такце, якая сынкапуецца з трэцяй. Рытм востры, з частымі сынкопамі. Выконваецца весела, тэмпэрамэнтна, з ганарлівай выправай.

Паўстаў сярод жыхароў Кракаўскага ваяводзтва (кракавякаў). У XIV стагодзьдзі атрымаў распаўсюджаньне сярод шляхты. Даўней кракавяк танчылі толькі мужчыны, пазьней — мужчына ў пары з жанчынай. У XIX стагодзьдзі быў папулярным бальным танцам.

Кракавяк, атрымаўшы мастацкую апрацоўку, ужываецца ў балетнай музыцы і опэрнай музыцы, напрыклад у опэры «Жыцьцё за цара» Міхаіла Глінкі і іншых творах. Музычная форма скарыстана Ф. Шапэнам у «Ронда а ля кракавяк» для фартэпіяна з аркестрам.

  • Кракавяк // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.444

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кракавяксховішча мультымэдыйных матэрыялаў