Керкіра
Керкіра | |
Месца | Іянічнае мора |
---|---|
Плошча | 593 км² |
Найвышэйшы пункт | ГараПантакратар,906 м |
Краіна | Грэцыя |
Вобласьць | Іянічныя астравы |
Насельніцтва (2001) | 107 879 |
Каардынаты | 39°37′26″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 39.62389° пн. ш. 19.82° у. д.Каардынаты: 39°37′26″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 39.62389° пн. ш. 19.82° у. д. |
Керкіра |
Керкіра (па-грэцку: Κέρκυρα), таксама Корфу (па-італьянску: Corfù) — грэцкі востраў, самы паўночны і другі па плошчы (593 км²) сярод Іянічных астравоў.
Керкіра цягнецца паралельна ўзьбярэжжа мацерыка на 65 км. Паўночная частка вострава знаходзіцца ля ўзьбярэжжа Саранды, Альбанія, ад якога аддзелены пралівам шырынёй ад 3 да 23 км, а паўднёвая частка вострава знаходзіцца насупраць узьбярэжжа Тэспротыі, Грэцыя. Паўночная, больш шырокая частка, гарыстая (крэйдавая і юрская сыстэмы), найвышэйшы пункт — 917 м (Пантакратар), паўднёвая частка ўяўляе вузкую, невысокую, пагорыстую паласу (трацічныя адклады).
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Німфа Керкіра закахалася ў Пасэйдона. І такім палкім было іх каханьне, што марскі бог перанёс сваю каханку на чароўны востраў сярод блакітнага мора і назваў яго ў яе гонар — Керкіра. У іх нарадзіўся сын Фэак, пасьля чаго тая зямля пачала называцца — «востраў фэакійцаў».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Керкіра, Корфу // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Муніцыпалітэт Корфу (афіцыйны сайт)
- Сэрбы на Корфу і Віда: гістарычны сайт