Коргі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўэйлш-коргі-пэмброк.

Ўэйлш коргі (па-ангельску: Welsh Corgi, валійскі "карлікавы сабака") — невялікі тып аўчаркі, які быў створаны ва Ўэйлзе. Вылучаюць два тыпы заводаў: ўэйлш-коргі-пэмброк і ўэйлш-коргі-кардыган. Гістарычна пэмброк быў распаўсюджаны флямандзкімі ткачамі, прыкладна ў X стагодзьдзі, а кардыган быў прывезены нарвэскімі пасяленцамі. Іхны агульны продак — швэдзкая аўчарка. Падабенства паміж гэтымі двума тыпамі тлумачыцца пэўнай ступеньню іхняга скрыжаваньня.