Княжыч (гісторыка-культурніцкі клюб)
Гісторыка-культурніцкі клюб «Княжыч» (назва азначае падзьвінскае найменьне маладога месяца княжыч, які расьце) узьнік з ініцыятывы моладзі і выкладчыкаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ўвосень 1995 году.
Кірункі дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыка-культурніцкі клюб «Княжыч» займаецца вывучэньнем аўтэнтычнага фальклёру, праводзіць досьледы ў адзначанай галіне, а таксама займаецца рэканструкцыяй пэўных абрадаў (Каляды, Гуканьне вясны, Купальле і іншыя). Творчая дзейнасьць гурта пачалася ў 1996 годзе. Асноўным кірункам дзейнасьці былі этнаграфічныя дасьледаваньні, вывучэньне і рэканструкцыя абрадавага цыклю беларусаў Паазер’я (песьні, сьвяты, абрады, сэмантыка). У лістападзе 2005 году гурт атрымаў найменьне «народны».
Дзейнасьць у абазначаным кірунку вядзецца наступным чынам:
- Штогод ладзяцца каляндарныя сьвяты (Каляды, Жаніцьба Цярэшкі, Гуканьне вясны, Купальле);
- «Княжыч» прымае ўдзел у разнастайных фэстах сярэднявечнай культуры.
Статут
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прыведзены асноўныя рысы з Статута клюбу.
Місія Клюбу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адраджэньне традыцыйнай культуры Паазер’я шляхам вывучэньня і папулярызацыі яе ў маладзёвым асяродку Полаччыны праз правядзеньне культурніцкіх і асьветніцкіх мерапрыемстваў.
Мэты дзейнасьці клюбу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вывучэньне гісторыі Паазер’я і правядзеньне навуковых досьледаў у адзначанай галіне;
- Вывучэньне, захаваньне й разьвіцьцё этнічнага, культурнага і прыроднага патэнцыялу Паазер’я;
- Пашырэньне навуковых досьледаў і прапаганды этна-культурнай спадчыны Паазер’я;
- Абарона і захаваньне традыцыйнага прыроднага, гісторыка-культурнага ляндшафтаў;
- Спрыяць пашырэньню сфэры ўжытку беларускай мовы і ўмацаваньню ейных прыярытэтаў;
- Вывучэньне палітычных, культурных, экалягічных, дэмаграфічных рэаліяў сучаснасьці, як непасрэдных умоваў існаваньня беларускага этнасу;
- Разьвіцьцё традыцыйных беларускіх рамёстваў.
Задачы клюбу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аб’яднаньне намаганьняў фізычных і юрыдычных асобаў для распрацоўкі праграмаў і праектаў скіраваных на выкананьне мэтаў і задачаў клюбу;
- Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі навукі, культуры, адукацыі й бізнэсу, скіраванае на дасягненьне мэтаў клюбу;
- Супрацоўніцтва з прадпрыемствамі, арганізацыямі і аб’яднаньнямі, у тым ліку замежнымі, скіраванае на рэалізацыю мэтаў і задачаў клюбу;
- Арганізацыя і правядзеньне навуковых, асьветніцкіх, культурніцкіх, мастацкіх і інш., акцыяў(напрыклад: экспэдыцыі, выставы, канфэрэнцыі), якія адпавядаюць дзейнасьці клюбу;
- Стварэньне творчых і навуковых лябараторыяў, майстэрняў, студыяў, сэкцыяў і інш., арганізацыйных адзінак;
- Забесьпячэньне зацікаўленых арганізацыяў(бібліятэкаў, архіваў, СМІ і інш.) інфармацыяй, друкаванымі выданьнямі, аўдыё-, відэа-, кіна-, фотаматэрыяламі на ўмовах, якія задавальняюць інтарэсы клюбу;
- Прапаганда мэтаў і задачаў клюбу праз інфармаваньне грамадзкасьці з выкарыстаньнем для гэтага СМІ, а таксама сваіх уласных выданьняў.
Прынцыпы дзейнасьці клюбу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Добраахвотнасьць;
- Самастойнасьць;
- Калегіяльнасьць;
- Галоснасьць.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыка-культурніцкі клюб «Княжыч»
- «Княжыч» сьвяткуе Купальле (ximik.info)(недаступная спасылка)
- «Княжыч» на гуканьні вясны (makasin.info)
- Фота з Купальля «Княжыча» 2009 году
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |