Клюб За старую Прагу
Клюб «За старую Прагу» (па-чэску: Klub «Za starou Prahu») — непалітычнае грамадзкае аб’яднаньне, створанае ў 1900 годзе дзеля аховы архітэктурных помнікаў у Празе. Цягам усяго існаваньня клюбу ягоная дзейнасьць застаецца практычна нязьменнай: нагляд за зьменамі ў гарадзкім ляндшафце, спробы захаваньня гістарычных будынкаў у выпадку пагрозы іхняга зьнікненьня, прамоцыя праскай архітэктурнай спадчыны сярод жыхароў места.
Клюб узначальвае Рада, у якую ўваходзяць гісторыкі архітэктуры й мастацтва, урбаністы. Сябрамі клюбу, акрамя прафэсійных архітэктараў і адмыслоўцаў па ахове спадчыны, зьяўляюцца і актыўныя пражане — ад студэнтаў да пэнсіянэраў. Старшыня клюбу на сёньня — Кацярына Бечкава. Два разы на год выходзіць «Весьнік клюбу» (věstník klubu «Za starou Prahu»).
Гісторыя ўзьнікненьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб "За Старую Прагу" спантанна ўзьнік як асацыяцыя аматараў старое Прагі, якія вырашылі актыўна абараняць свае гістарычныя архітэктурныя помнікі супраць спробаў сказіць зьнешні выгляд і індывідуальнасьць места.
Клюб быў заснаваны 28 студзеня 1900 года, калі ў Празе зносілася мноства дамоў у рамках вялізманае будаўнічае акцыі, якая звалася "праская санацыя" і праходзіла пад пачаткам праскае мэрыі. Тады было вырашана зьнесці больш за 500 гістарычных пабудоў у гістарычным цэнтры, каб на іх месцы пабудаваць камфортнае жытло. Галоўным чынам гэтыя мерапрыемствы правадзіліся на месцы былога жыдоўскага гета.
Тая санацыя й паслужыла імпульсам да ўзьнікненьня Клюбу. Яго мэтай тады было выключэньне са сьпісу некаторых дамоў, прызначаных пад знос на тэрыторыі Старога места. Дамы, за захаваньне якіх змагаўся Клюб, былі сапраўды таго вартымі - ад готыкі да XIX стагоддзя, тыповыя мяшчанскія дамы, шмат якіх засталося ў Празе й па сёньня.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка клюбу
- Інтэрвію са старшынёй клюбу(недаступная спасылка)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |