Кломля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кломля

Кломля (лякальная назва — баўтуха) — традыцыйная рыбалоўная прылада ў выглядзе трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной бакавой грані). Рабілі яе на драўляным каркасе (была і з прутоў). Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі кломлю ў вадзе, а затым, падцягваючы яе да берага і боўтаючы нагамі, заганялі рыбу ў пастку. Рыбная лоўля кломляй была пашырана на Палесьсі, сустракалася на Гарадзеншчыне.