Перайсьці да зьместу

Керкіра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Керкіра
Месца Іянічнае мора
Плошча 593 км²
Найвышэйшы пункт ГараПантакратар,906 м
Краіна Грэцыя
Вобласьць Іянічныя астравы
Насельніцтва (2001) 107 879
Каардынаты 39°37′26″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 39.62389° пн. ш. 19.82° у. д. / 39.62389; 19.82Каардынаты: 39°37′26″ пн. ш. 19°49′12″ у. д. / 39.62389° пн. ш. 19.82° у. д. / 39.62389; 19.82
Керкіра на мапе Грэцыі
Керкіра
Керкіра
Керкіра

Керкіра (па-грэцку: Κέρκυρα), таксама Корфу (па-італьянску: Corfù) — грэцкі востраў, самы паўночны і другі па плошчы (593 км²) сярод Іянічных астравоў.

Керкіра цягнецца паралельна ўзьбярэжжа мацерыка на 65 км. Паўночная частка вострава знаходзіцца ля ўзьбярэжжа Саранды, Альбанія, ад якога аддзелены пралівам шырынёй ад 3 да 23 км, а паўднёвая частка вострава знаходзіцца насупраць узьбярэжжа Тэспротыі, Грэцыя. Паўночная, больш шырокая частка, гарыстая (крэйдавая і юрская сыстэмы), найвышэйшы пункт — 917 м (Пантакратар), паўднёвая частка ўяўляе вузкую, невысокую, пагорыстую паласу (трацічныя адклады).

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Німфа Керкіра закахалася ў Пасэйдона. І такім палкім было іх каханьне, што марскі бог перанёс сваю каханку на чароўны востраў сярод блакітнага мора і назваў яго ў яе гонар — Керкіра. У іх нарадзіўся сын Фэак, пасьля чаго тая зямля пачала называцца — «востраў фэакійцаў».

  • Керкіра, Корфу // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]