Перайсьці да зьместу

Кенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзін з каналаў Кенка

Кенка (па-гішпанску: Quenco, Kenko, на кечуа: Q'inqu, літаральна — лябірынт) — археалягічны помнік, культавае сьвятарнае месца інкаў. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад гораду Куска ў Пэру. Уяўляе сабою сетку падземных галерэяў і каналаў, выбітых у скалах, на плошчы больш за 3,5 км², праз што і атрымаў сваю назву ад канкістадораў на мове кечуа. Арыгінальная назва невядомая.

Помнік часта называюць амфітэатрам, але гэта не зусім так. Незважаючы на сваю паўкруглую канструкцыю, ён мог быць і храмам або магілай. Існуе меркаваньне, што Кенка зьяўляўся адным з самых важных культавых збудаваньняў інкаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кенкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў