Перайсьці да зьместу

Квэдлінбурскія аналы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Квэдлінбурская хроніка»)
Першы пісьмовы ўпамін Літвы (лац. «Litua» — чытаецца як «Літва»), 1009 г.

Квэдлінбурскія аналы (лац. Annales Quedlinburgenses, ням. Quedlinburger Annalen) — сусьветная хроніка, складзеная каля 1025 году ў Квэдлінбурскім абацтве ў Саксоніі[1]. У асноўным апісвае гісторыю тэрыторыяў, якія ўваходзілі ў Сьвятую Рымскую імпэрыю і найбліжэйшых зямель. Арыгінал рукапісу не захаваўся да нашага часу. Найбольш старую з існых копіяў, якая стала асновай для ўсіх наступных выданьняў аналаў, зрабілі ў 1556 годзе ў Дрэздэне.

Пад 1009 годам зьмяшчаюць першы ўпамін пра Літву: «Сьвяты Бруна, які называўся Баніфацыям, арцыбіскуп і манах, быў абезгалоўлены на мяжы Русі і Літвы ў 11 год сваёй падвіжніцкай дзейнасьці разам з 18 спадарожнікамі, і 9 сакавіка ўзьнёсься на неба»[1].

  1. ^ а б Дзярновіч А. 'Генеалогія Літвы': Да праблемы эвалюцыі этнічных і сацыяльных супольнасцяў у познім Сярэднявечы і раннім Новым часе // Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Т. 1, 2012. — Kaunas: Vitautas Magnus University Press, 2011. С. 30—34.