Каўльдзі Адрыясоля
Выгляд
| Каўльдзі Адрыясоля | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 студзеня 1997 (29 гадоў) | |
| Пазыцыя | правы крайні | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нант | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2016—2022 | Бідасоа[d] | |
| 2022— | Нант | |
| Зборныя | ||
| 2018— | Гішпанія | |
Каўльдзі Адрыясоля (па-гішпанску: Kauldi Odriozola; нар. 7 студзеня 1997 году) — гішпанскі гандбаліст францускага клюбу «Нант» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі правага скрайнага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адрыясоля пачаў гуляць у гандбол у роднай Сумаі. У сэзоне 2016—2017 гадоў перайшоў да клюбу «Бідасоа», дзе стаў ключавым гульцом каманды. Ужо пасьля пачатковага сэзону быў прызнаны найлепшым пачаткоўцам лігі[1]. Два наступныя сэзоны стала абіраўся ў каманду ўсіх зорак гішпанскай лігі як найлепшы правы скрайні[1]. У 2022 годзе далучыўся да табару францускага клюбу «Нант»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 «Hintergrund: Die Geschichte der „siete ideal“». Handballworld.
- ↑ «HBC Nantes holt Balaguer-Ersatz aus Irun»(недаступная спасылка). Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Гандбалісты клюбу «Нант»
- Гандбалісты клюбу «Бідасоа» Ірун
- Гандбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія гандбалісты
- Гішпанскія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году