Каэфіцыент інтэлекту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
IQ-тэсты адмыслова распрацаваны для атрыманьня звычайнага разьмеркаваньня вынікаў

Каэфіцые́нт інтэле́кту (па-ангельску: IQ — intelligence quotient) — колькасная адзнака ўзроўню інтэлекту чалавека: узровень інтэлекту адносна ўзроўню інтэлекту сярэднестатыстычнага чалавека такога ж узросту. Вызначаецца з дапамогай спэцыяльных тэстаў. Тэсты IQ разьлічаны на ацэнку разумовых здольнасьцяў, а ня ўзроўню ведаў эрудаванасьці. Каэфіцыент інтэлекту зьяўляецца спробай ацэнкі фактару агульнага інтэлекту (g).

Тэсты IQ распрацоўваюцца такім чынам, каб вынікі апісваліся звычайным разьмеркаваньнем зь сярэднім значэньнем IQ, роўным 100 і такім роскідам, каб 50 % людзей мелі IQ паміж 90 і 110 і па 25 % — ніжэй за 90 і вышэй за 110. Сярэдні IQ выпускнікоў амэрыканскіх ВНУ складае 105, выдатнікаў — 130—140. Значэньне IQ меней за 70 часта кваліфікуецца як разумовая адсталасьць.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]