Перайсьці да зьместу

Катля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Катла»)
Мюрдальс’ёкудль разам з Катлай

Катла — вулькан на поўдні Ісьляндыі. Вышыня вулькану складае 970 (паводле іншых зьвестак 1512) м. Перакрыты паўднёва-ўсходняй часткай ледавіка Мюрдальс’ёкудль.

З 10 стагодзьдзя зарэгістравана 14 буйных вывяржэньняў вулькана Катла.

У 920, 1612 і 1821—1823 гадах актыўнасьці Катлы папярэднічалі вывяржэньні вулькана Эйяф’ядлаёкюдль, разьмешчанага ў 12 км ад Катлы. Некаторыя геафізыкі Ісландыі мяркуюць, што вывяржэньні вулькана Эйяф’ядлаёкюдль могуць зьяўляцца пускавым мэханізмам для вывяржэньня Катлы.

Апошнія вывяржэньні Катлы адбыліся ў 1918, 1934 і 1955 гадах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў