Перайсьці да зьместу

Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам (2021)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам

Ан-12 EW-518TI
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 3 лістапада 2021 г.
Характар падзеньне на зямлю
Месца катастрофы прыгарад Іркуцку
52°16′29″ пн. ш. 104°27′08″ у. д. / 52.274747° пн. ш. 104.452093° у. д. / 52.274747; 104.452093
Пункт вылету Кэпэрвеем
Пункт прызначэньня Іркуцк
Паветранае судна
Мадэль самалёта Ан-12БК
Бартавы нумар EW-518TI
Пасажыры 5
Экіпаж 4
Загінулі 9
Выжылі 0

Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкамавіякатастрофа, якая адбылася 3 лістапада 2021 году ў Расеі.

Транспартны самалёт Ан-12БК беларускай авіякампаніі «Гродна», які зьдзяйсьняў грузавы рэйс ЯкуцкІркуцк, выконваючы заход на пасадку, сышоў на другі круг і зьнік з радараў а 14:45 па менскім часе. Ён упаў у раёне вёскі Піваварыхі за 7 км ад Іркуцку. Пры падзеньні Ан-12 загарэўся. Ад пачатку было абвешчана аб сьмерці 7 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта. [1]. 4 лістапада зьявілася інфармацыя пра тое, што на борце было 9 чалавек і яны ўсе загінулі[2].

Паветранае судна эксплюатавала беларуская авіякампанія «Гродна».

Самалёт Ан-12БК быў выраблены на Ташкенцкім мэханічным заводзе. Ён пачаў палёты ў 1968 годзе ў ВПС СССР, а пасьля 1991 году - у ВПС РФ. З 2003 лётаў у армянскай авіякампаніі Air Armenia[3]. Праз 11 гадоў, у 2014 годзе перайшоў у таджыкскую Asia Airways[3], адкуль праз 2 гады адправіўся ў авіякампанію «Гродна», і пралятаў там 2 гады і 11 месяцаў да дня катастрофы. На момант катастрофы самалёту было 53 гады[4].

Загінулі ўсе 5 чальцоў экіпажу і 4 пасажыры. Трое зь іх былі грамадзянамі Беларусі.

  • Экіпаж
    • камандзір Аляксандар Ягораў (Расея)
    • другі пілёт Алег Шчучко (Украіна)
    • штурман Андрэй Сяргееў (Беларусь)
    • бортмэханік Юры Кропалеў (Расея)
    • авіятэхнік Максім Карпук (Беларусь)
  • Пасажыры, што суправаджалі груз
    • інжынэр Аляксандар Чупрыненка (Украіна)
    • інжынэр Дзьмітрый Гармоненка (Беларусь)
    • службовы пасажыр — Юрый Валодзін (Расея)
    • службовы пасажыр — Алег Вішнёў (Расея)