Каталіцтва ў Сэрбіі
Каталіцкая Царква ў Сэрбіі зьяўляецца часткаю Паўсюднай (Сусьветнай) каталіцкай царквы, якую ўзначальвае Рымскі архірэй. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2011 году, колькасьць каталікоў у Сэрбіі складае 356 957 чалавек, то бок ня больш за 5% насельніцтва. Рыма-каталікі, што жывуць у Сэрбіі, пераважна сканцэнтраваныя ў некалькіх адміністрацыйных адзінках на поўначы Ваяводзіны й належаць да нацыянальных меншасьцяў (напрыклад, зьяўляюцца этнічнымі вугорцамі ці харватамі).
Герархія ды адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рымска-каталіцкая царква ў межах Сэрбіі складаецца з адное архідыяцэзіі, трох дыяцэзіяў ды адное апостальскае адміністратуры.
Назва | (Арцы)біскуп | Дата заснаваньня | Катэдра | Спасылка |
---|---|---|---|---|
Бялградзкая архідыяцэзія Beogradska nadbiskupija |
Станіслаў Хочэвар | 1914 | Катэдра Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Белградзе Конкатэдра Хрыста Цара ў Белградзе |
[1] |
Субаціцкая архідыяцэзія Subotička biskupija |
Янаш Пэнзэш | 1923 | Катэдра сьвятой Тэрэзы Авільскай у Субоціцы | [2] |
Зрэнянінская дыяцэзія Zrenjaninska biskupija |
Ласла Нэмэт | 1923 | Катэдра сьвятога Яна Непамуцкага ў Зрэняніне | [3] |
Срэмская дыяцэзія Srijemska biskupija |
Дзюра Гашпаравіч | 2008 | Базыліка сьвятога Зьмітра ў Срэмскай Мітравіцы | [4] |
Прызрэнская апостальская адміністратура Apostolska administratura u Prizrenu |
Додэ Гергі | 2000 | Катэдра Маці Божай Нястомнай Дапамогі | [5] |
Апроч гэтых структураў, у 2002 годзе быў заснаваны Грэка-каталіцкі апостальскі экзархат Сэрбіі й Чарнагорыі. У 2013 годзе юрысдыкцыя гэтага экзархату абмежаваная тэрыторыяю Сэрбіі.[1]
Срэмская дыяцэзія ёсьць суфраганнаю (адміністрацыйна падпарадкоўваецца) дзякаўска-осіецкай архідыяцэзіі ў Харватыі. Рыма-каталікі на тэрыторыі Косава (дзе ў 2008 годзе была створаная часткова прызнаная незалежная ад Сэрбіі дзяржава) з 2000 году належаць да Прызрэнскай апостальскай адміністратуры[2], юрысдыкцыя якое пашыраецца таксама на частку этнічных альбанцаў паўднёвай Сэрбіі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перапіс 1921.[3] | Перапіс 1991. | Перапіс 2002. | Перапіс 2011. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | Колькасьць | % | |
Каталікі | 751 429 | 17,16 | 496 226 | 6,4 | 410 976 | 5,48 | 356 957 | 4,97 |
Насельніцтва цалкам | 4 378 595 | 100 | 7 759 571 | 100 | 7 498 001 | 100 | 7 186 862 | 100 |
Біскупская канфэрэнцыя сьвятых Кірылы й Мятода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародная канфэрэнцыя біскупаў сьв. Кірылы й Мятода — міжнародная канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў, якая аб’ядноўвае Сэрбію, Косава, Чарнагорыю й Македонію. Каталіцкія біскупы з гэтых чатырох краінаў зьяўляюцца сталымі чальцамі Канфэрэнцыі. Два біскупы — чальцы Канфэрэнцыі Кірыла й Мятода зьяўляюцца апостальскімі экзархамі для каталікоў бізантыйскага абраду. Паводле зьвестак на 2012 год Канфэрэнцыю ўзначальвае арцыбіскуп барскі Зэф Гашы. Канфэрэнцыя сьв. Кірылы й Мятода зьяўляецца чальцом Эўрапейскай рады біскупскіх канфэрэнцыяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ INTERNATIONAL BISHOPS' CONFERENCE OF ST. CYRIL AND METHODIUS: APOSTOLIC EXARCHATE OF SERBIA AND MONTENEGRO (BYZANTINE)
- ^ INTERNATIONAL BISHOPS' CONFERENCE OF ST. CYRIL AND METHODIUS: APOSTOLIC ADMINISTRATION OF PRIZREN
- ^ http://www.rastko.rs/istorija/srbi-balkan/sradovanovic-demography.html