Перайсьці да зьместу

Каталёг гнезьненскіх архібіскупаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каталёг гнезьненскіх архібіскупаў
Catalogus archiepiscoporum Gnesnensium
Аўтар: Ян Длугаш
Мова арыгіналу: лацінская
Публікацыя: 1531

Каталёг гнезьненскіх архібіскупаў (па-лацінску: Catalogus archiepiscoporum Gnesnensium) — лацінскі манускрыпт працы Яна Длугаша. Выкананы ў тэхніцы ілюмінаваньня[1].

Рукапіс быў напісаны на замову біскупа кракаўскага Пятра Таміцкага. Каталёг створаны паміж 1531 і 1535 гадамі[2]. Арыгінальн твора Длугаша, напісаны ў 1460–1472 гг., не захаваўся. Захавалася копія, выдадзеная амаль адначасова з арыгіналам[3].

Каталёлог налічвае 145 рукапісных аркушаў, памер якіх складае 31 × 24 см (12,2 × 9,4 цалі).  Каталёг гнезьненскіх архібіскупаў захоўваецца ў зборах Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы[4]. У дадатак да каталёгу, Длугаш напісаў таксама сьпіс біскупаў Урацлаўскіх, Улацлаўскіх, Пазнаньскіх, Плоцкіх і Кракаўскіх.

  1. ^ polona.pl (2016-05-09).
  2. ^ The catalogue of Gniezno’s Archbishops Праверана 2016-05-04 г.
  3. ^ Nad złoto droższe. Skarby Biblioteki Narodowej (wersja elektroniczna). Варшава: Biblioteka Narodowa, 2003. ISBN 83-7009-433-3.
  4. ^ Katalog arcybiskupów gnieźnieńskich krytycznie zestawiony przez X. J. Korytkowskiego, Kanonika Metropol.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]