Касьмічны карабель
Пілятуемы касьмічны карабель — пілятуемы касьмічны апарат, прызначаны для дастаўкі аднаго або некалькіх чалавек у касьмічную прастору, выкананьня патрабаваных задачаў, і бясьпечнага вяртаньня экіпажа на Зямлю.
У сваёй працы «Касьмічны карабель» 1924 году Кастусь Эдуардавіч Цыялкоўскі, кажучы аб апараце, прызначаным для палёту чалавека ў космас, у асноўным, зваў яго інакш: нябесны карабель.[1]
Адной з асноўных праблем, стаялых пры канструяваньні дадзенага кляса касьмічных апаратаў, зьяўляецца стварэньне бясьпечнай, надзейнай у выкарыстаньні і дакладнай сыстэмы вяртаньня экіпажа на зямную паверхню.
Касьмічныя караблі і праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьмічныя караблі 1-га пакаленьня:
Касьмічныя караблі 2-га пакаленьня:
- Зьвяз (97 палётаў, 2 катастрофы, 2 аварыі без ахвяр (у тым ліку 1 субарбітальны палёт), зьдзяйсьняе палёты)
- Зьвяз 7К-Л1, касьмічная праграма Зонд (праект спынены на стадыі бесьпілётных лётных выпрабаваньняў)
- Л3 (праект спынены на стадыі бесьпілётных лётных выпрабаваньняў)
- Апалон (12 палётаў, праект завершаны)
- ТКС (Транспартны карабель забесьпячэньня) — (праект спынены на стадыі бесьпілётных лётных выпрабаваньняў з наведваньнямі карабля людзьмі на арбіце пасьля стыкоўкі)
- Шэньчжоу (3 палёту, зьдзяйсьняе палёты)
- Фуджы (праект спынены)
- OV (Вімана) (праект у стадыі распрацоўкі)
Шматразовыя транспартныя касьмічныя караблі
- X-20 Dyna Soar (праект спынены)
- Сьпіраль (праект спынены)
- Спэйс шатл (132 палёту, 2 катастрофы (у тым ліку 1 на старце), зьдзяйсьняе палёты)
- NASP (X-30) (праект прыпынены)
- Сьвітанак (праект спынены)
- Шугавея (праект спынены на стадыі бесьпілётных лётных выпрабаваньняў)
- Гермес (праект спынены)
- Зенгер-2 (праект спынены)
- HOTOL (праект спынены)
- HOPE (праект спынены)
- ASSTS (праект спынены)
- МАКС (праект спынены)
- Кліпер (праект спынены)
Часткова-шматразовыя касьмічныя караблі:
- Арыён (праект у стадыі распрацоўкі)
- ППТС з ПТКНП («Русь») (праект у стадыі распрацоўкі)
- ACTS (праект у стадыі распрацоўкі)
- Dragon SpaceX (праект у стадыі распрацоўкі)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Працы па касманаўтыцы. Дасьледаваньне сусьветных прастор рэактыўнымі прыборамі. К. Э. Цыялкоўскі; Пад рэд. і М. К. Ціханравава — М.: Машынабудаваньне, 1967. — 376 з.